Канчыта Вурст праспявае ў Брусэлі перад будынкам Еўрапарламента
11- 13.09.2014, 11:39
- 7,231
Пераможца «Еўравізіі-2014» аўстрыец Томас Нойвірт дасць канцэрт перад будынкам Еўрапарламента ў Бруселі.
Як паведамляе AFP, гадзінны канцэрт адбудзецца 8 кастрычніка.
Паведамляецца, што Канчыту Вурст запрасілі выступіць сябры парламента ад пяці фракцый. Яны мяркуюць, што выступ павінен дапамагчы ў барацьбе з дыскрымінацыяй.
59-й музычны конкурс «Еўравізіі» прайшоў у траўні ў Даніі. Пераможцам спаборніцтва стаў аўстрыец Томас Нойвірт, які выступае ў вобразе барадатай жанчыны Канчыты Вурст. У фінале яна з песняй Rise Like a Phoenix набрала 290 балаў, на 52 балы апярэдзіўшы дуэт The Common Linnets з Нідэрландаў.