1 траўня 2024, Серада, 18:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наталля Гарачка: Маладому чальцу камісіі было сорамна за фальсіфікацыі

39

Пасля таго, як малады выкладчык псіхалогіі пераклаў нявыкарыстаныя бюлетэні ў стос за Лукашэнку, ён выбег з залы галасавання.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» піша незалежная назіральніца Наталля Гарачка і публікуе фота «падліку» галасоў, паведамляе charter97.org.

«Знайшла здымак, на якім чалец камісіі пералічвае нявыкарыстаныя бюлетэні. Затым, частку з іх перакладвае ў стос за Лукашэнку.

Калі ўсё скончылася, малады выкладчык псіхалогіі быў так усхваляваны, нервова хадзіў каля брамы і спрабаваў нешта сказаць. Намеснік старшыні камісіі спытаў, што ён так нервуецца.

Хлапчук сумеўся.

Я адказала за яго: «Проста, яму яшчэ пакуль сорамна за ўсё, што тут адбылося!» Малады псіхолаг уцёк з залы галасавання...» - піша яна.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках