28 красавiка 2024, Нядзеля, 16:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Штаб АТА: Баевікі не спыняюць спробаў захапіць Дэбальцава

7
Штаб АТА: Баевікі не спыняюць спробаў захапіць Дэбальцава

Украінскія войскі ўтрымліваюць свае пазіцыі і вядуць агонь у адказ.

Расейска-тэрарыстычныя войскі не спыняюць спробаў захапіць Дэбальцава. Бандыты прадаўжаюць абстрэльваць населены пункт з Градаў. Пра гэта паведамляе прэс-цэнтр АТА.

«Цягам ночы з 16 на 17 лютага ў зоне правядзення АТА назіралася нязначнае памяншэнне колькасці абстрэлаў пазіцый украінскіх войскаў. У той жа час, тэрарысты засяродзіліся на Дэбальцаўскім кірунку. Пад агонь артылерыі і мінамётаў патрапілі Папасная, Санжараўка, Чарнухіна. Тройчы праціўнік наносіў удары з рэактыўных сістэм залпавага агню Град па самым Дэбальцава», - сказана ў паведамленні.

Агулам за дзень тэрарысты 21 раз абстралялі сілы АТА з Градаў, 5 разоў з артылерыі, 19 - з мінамётаў і гранатамётаў. «Колькасць абстрэлаў і іх тэрыторыя ў чарговы раз паказваюць, што вораг усімі сіламі спрабуе захапіць горад Дэбальцава. Аднак за дзень сілы АТА не страцілі ні адной пазіцыі. Украінскія воіны хочуць міру, але сваёй зямлі не аддадуць», - распавялі ў штабе.

На Данецкам кірунку баевікі вялі мінамётны агонь па Опытному і паблізу Данецкага аэрапорта. У Марыупальскія кірунку злачынцы абстралялі Шыракіно, піша liga.net.

Фота: AP

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках