4 траўня 2024, Субота, 11:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алімпяр, Алімпарт, Алімпрэль...

11
Алімпяр, Алімпарт, Алімпрэль...

Расейскі журналіст Аркадзь Бабчанка саркастычна згадаў пра гадавіну Алімпіяды ў Сочы.

Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

«А-ёй... Высвятляецца ў нас сёння Вялікае Свята - гадавіна Вялікай Алімпіяды. Свет застыў у захапленні, уражаны веліччу Даты. Не лятаюць самалёты, не плывуць цягнікі. Усе глядзяць «Первый канал».

Але толькі я ва ўсім гэтым шкодніцтва назіраю. Вось гэтыя ўсяго толькі бездапаможныя трансляцыі праз ўсе каналы ўсіх радыёкропак краіны - гэта ж варожая шкодніцкая спроба прынізіць Веліч Нашага Дасягнення.

Дзе перайменаванне календара? Алімпяр, Алімпарт, Алімпрэль, Алімпюнь, Алімпюль...

А пачатак новага летазлічэння? Пачатак новай эры? Першы год ад Вялікай Лютаўскай Алімпіяды, другі год ад Вялікай Лютаўскай Алімпіяды...

Толькі так і не інакш. Дзядыспаборнічалі. І ўсё такое», - напісаў ён.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках