10 траўня 2024, Пятніца, 13:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генеральны сакратар NATO: Расея рыхтуе новы наступ у Данбасе

Генеральны сакратар NATO: Расея рыхтуе новы наступ у Данбасе
ФОТА: AP

Колькасць расейскіх войскаў ля межаў Украіны істотна вырасла.

Таксама Масква актывізавала пастаўкі зброі сепаратыстам, што дае ім магчымасць разгарнуць раптоўны наступ. Пра гэта заявіў генеральны сакратар NATO Енс Сталтэнбэрг, піша "Интерфакс".

«Мы назіраем істотнае нарошчванне ўзброеных сіл Расеі ўздоўж украінскай мяжы і ва Усходняй Украіне», - сказаў ён.

Сталтэнбэрг таксама сцвярджаў, што «за апошні месяц расейцы павялічылі пастаўкі ўзбраення ва ўсходнюю Украіну, накіравалі туды больш за тысячу адзінак цяжкай вайсковай тэхнікі, сучасныя сістэмы зброі, сістэмы СПА, танкі, артылерыю, дроны, арганізавалі вучэнні». «Мы не можам меркаваць аб намерах, але магчымасці для новага наступу ў іх ёсць», - сцвярджаў ён.

Генеральны сакратар NATO таксама выказаўся за няўхільнае выкананне менскіх пагадненняў датычных Украіны. «Я не хацеў бы спекуляваць на тым, што здарыцца, калі Менскія пагадненні будуць сарваныя, таму што гэта падарвала б надзею на іх поспех. Ёсць парушэнні, ёсць праблемы, спыненне агню не заўсёды выконваецца, але Менскія пагадненні застаюцца найлепшым інструментам, найлепшай асновай для мірнага палітычнага развязання крызісу ва Украіне», - дадаў ён.

Раней генеральны сакратар NATO неаднаразова заяўляў аб прысутнасці расейскіх войскаў на ўсходзе Украіны.

У сваю чаргу, у Пентагоне заяўлялі, што на ўсходзе Украіны знаходзіцца 12 тысяч расейскіх жаўнераў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках