З 15 чэрвеня ў Менску абмяжуюць час продажу алкаголю
14- 3.06.2015, 17:38
- 7,201
Продаж алкагольных і слабаалкагольных напояў, піва з 15 чэрвеня будзе весціся з 09.00 да 22.00.
Пра гэта паведамілі БелТА ва ўправе гандлю і паслуг Менгарвыканкама.
Паводле інфармацыі ГУУС Менгарвыканкама, найбольш негатыўны ўплыў на крымінагенную сітуацыю ў Менску аказвае рэалізацыя напояў з утрыманнем этылавага спірту ў гандлёвай сетцы горада ў начны час сутак. З улікам гэтага ўсімі адміністрацыямі раёнаў сталіцы прынятыя пастановы, згодна з якімі з 15 чэрвеня на тэрыторыі горада продаж алкагольных і слабаалкагольных напояў, піва будзе праводзіцца выключна з 09.00 да 22.00.
Гэта абмежаванне не датычыцца прадпрыемстваў сферы грамадскага харчавання.