1 траўня 2024, Серада, 18:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ярмошыну абурыла, што беларусам пакемоны больш цікавыя за «выбары»

121
Ярмошыну абурыла, што беларусам пакемоны больш цікавыя за «выбары»
Лідзія Ярмошына
ФОТА: BYMEDIA

Кіраўніца ЦВК засмучаная, што за яе «перадвыбарнымі выступамі» ніхто не сочыць.

Тыя людзі, якія захапляюцца віртуальнымі гульнямі і звяртаюць на іх больш увагі, чым на выбарчую кампанію, яшчэ няспелыя і хочуць сысці ў «віртуальную нерэальнасць».

Так адрэагавала кіраўніца ЦВК Лідзія Ярмошына на просьбу пракаментаваць меркаванне, што гульня Pokemon GO вызывае больш цікавасці, чым парламенцкая кампанія.

- Давайце не будзем казаць, што кожнай гародніне свой час. Людзі майго пакалення чуюць пра пакемонаў, як пра нешта экзатычнае, нават не ўяўляючы, што гэта такое. Таму іх, натуральна, больш цікавяць «выбары», - заявіла Ярмошына на прэс-канферэнцыі ў Менску 29 ліпеня, паведамляе tut.by.

На думку кіраўніцы ЦВК, «усе гэтыя гульні» патрэбны няспелым людзям.

- Яны не нагуляліся. Цалкам магчыма, гэта сыход у віртуальную «нерэальнасць». Што тычыцца цікавасці, сказаць, што ўсе выбаршчыкі ў адзіным парыве сочаць за маімі перадвыбарнымі выступамі, было б пераборам.

Раней «карысную параду» гульцам у Pokemon GO даў міністр унутраных спраў Беларусі. Са словаў Ігара Шуневіча, захопленай віртуальнымі гульнямі моладзі не варта забываць аб асабістай бяспецы ў рэальным свеце.

Напісаць каментар 121

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках