5 траўня 2024, Нядзеля, 2:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязняў віншуюць з надыходзячымі святамі

6

Бялыніцкія актывісты 21 снежня адаслалі паштоўкі з надыходзячымі святамі Раства і Новага года ўсім беларускім палітвязням.

«Мы адаслалі гэтыя паштоўкі і лісты, каб хоць нейкім чынам выказаць палітвязням сваю падтрымку і салідарнасць, - распавёў сайту ПЦ «Вясна» актывіст Барыс Вырвіч. - У гэтыя перадсвяточныя дні кожны чалавек спадзяецца на лепшае і марыць аб тым, каб яго мары і надзеі ажыццявіліся ў бліжэйшы час. Таму вельмі важна выказаць нашую падтрымку людзям, якія цяпер знаходзяцца ў вельмі складаных умовах, падвяргаюцца ціску з боку адміністрацыі ў зняволенні. Хай ведаюць, што на волі пра іх памятаюць і падтрымліваюць».

Па словах Барыса Вырвіча, бялыніцкія грамадскія актывісты імкнуцца падтрымліваць пастаянныя кантакты з беларускімі палітвязнямі, рэгулярна адпраўляючы ім лісты і паштоўкі салідарнасці.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках