Апазыцыянэр трымаў галадоўку ў турме 12 дзён
- 17.10.2007, 13:05
Старшыня Гарадзенскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Юры Істомін выйшаў на волю ў аўторак позна ўвечары. Увесь тыдзень, што апазыцыянэр знаходзіўся ў спэцпрыёмніку Кастрычніцкага РАУС Гарадні, ён трымаў галадоўку, пратэстуючы супраць незаконнага арышту.
Нагадаем, Юры Істомін быў арыштаваны напярэдадні Эўрапейскага Маршу, які прайшоў у Менску 14 кастрычніка, і пакараны арыштам на 7 сутак па абвінавачаньні нібыта ў “нецэнзурнай лаянцы”.
Перад тым Юры Істомін знаходзіўся за кратамі 5 сутак і таксама не прымаў ежу. Яго вызвалілі, а праз некалькі дзён зноў арыштавалі напярэдадні Эўрапейскі, які прайшоў у Менску 14 кастрычніка.