13 снежня 2025, Субота, 20:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы рыхтуюцца да візіта Пуціна

У сувязі зь візытам у Менск расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна і з узмацненьнем пагрозы падпісаньня дамовы аб “саюзнай дзяржаве”, у адпаведнасьці з рашэньнем Зьезду і Ўправы, Партыя БНФ заклікала беларусаў выйсьці 12 сьнежня ў 18:00 на Кастрычніцкую плошчу Менску на акцыю "За Незалежную Беларусь!".

Намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч заклікаў выйсьці ўсіх на Кастрычніцкую плошчу зь бел-чырвона-белымі сьцягамі: "Усім сябрам Партыі БНФ неабходна прыйсьці 12 сьнежня ў 18:00 на Кастрычніцкую плошчу. З сабою абавязкова мець бел-чырвона-белы ці эўрапейскі сьцяг". Запрашаюцца на акцыю і беспартыйныя. "Мы заклікаем усіх беспартыйных прыхільнікаў Свабоды, Незалежнасьці і Эўрапейскага выбару падтрымаць сваім удзелам гэтую акцыю", - заявіў Віктар Івашкевіч.

Новаабраны старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі зьвярнуўся да ўлады, замежных дыпляматаў і журналістаў: “Мы заклікаем беларускія ўлады не перашкаджаць мірнаму волевыяўленьню беларускіх грамадзянаў. Мы заклікаем усіх дыпляматаў і журналістаў пракантраляваць ступень цывілізаванасьці паводзінаў беларускіх уладаў”.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках