6 траўня 2024, панядзелак, 18:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нью-Ёрк Таймс»: «Пакаленне Джынс» – спектакль пра барацьбу за свабоду Беларусі

8
«Нью-Ёрк Таймс»: «Пакаленне Джынс» – спектакль пра барацьбу за свабоду Беларусі

Гастролі беларускага «Свабоднага тэатра» з вялікім поспехам праходзяць у Злучаных Штатах Амерыкі. Спектакль Мікалая Халезіна «Пакаленне Jeans» паказаны ў Нью-Ёрку ў рамках фэсту Under the Radar, а ў Лос-Анджэлесе беларусы возьмуць удзел у тэатральным сімпозіуме ў Каліфарнійскай школе мастацтваў. Вядучыя газеты ЗША апублікавалі рэцэнзіі на спектаклі «Свабоднага тэатра». «Спектакль распавядае пра барацьбу ў Беларусі за свабоду. Ён ператвараецца ў індывідуальную дэманстрацыю за правы чалавека», – піша ўплывовая газета «Нью-Ёрк Таймс».

У артыкуле пад загалоўкам «Пакаленне Джынс» «Нью-Ёрк Таймс» піша:

«Было б прыемна думаць, што свабода слова і дэмакратыя раптам заквітнелі аднойчы раніцай пасля заканчэння халоднай вайны. Але не так усё шчасліва атрымалася ў некаторых былых савецкіх рэспубліках. Не так, як у Чэхіі і Славакіі, дзе Rolling Stones адыгралі «жывы» канцэрт і дзе іх вітаў прэзідэнт. У Беларусі, як нам нагадвае Мікалай Халезін у спектаклі «Пакаленне Джынс» – займальным шоу ад беларускага «Свабоднага Тэатра» – усё адбываецца наадварот.

Герой Мікалая Халезіна, гандлюючы пасля заканчэння школы ў савецкія часы джынсамі і вінілавымі пласцінкамі з рок-музыкай, праводзіць палітычную і культурную экскурсію па Беларусі, якая існуе пад дзвюма дыктатурамі: дыктатурай пралетарыяту ў час Савецкага Саюза і дыктатурай Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, якая прыйшла следам.

Гаворачы па-беларуску з перакладам на ангельскую на экране над сцэнай, пад фонавую музыку, якую выконвае дзі-джэй, Халезін распавядае пра тое, як джынсы сталі сцягам пакалення змагароў за свабоду. Падчас аповеду ён робіць гумарыстычныя адступленні ў цёмны свет «чорнага» рынку джынс і рок-музыкі падчас камуністычнай улады.

Спектакль распавядае пра барацьбу ў Беларусі за свабоду. Ён ператвараецца ў індывідуальную дэманстрацыю за правы чалавека.

За ўдзел у адной з дэманстрацый Халезіна арыштавалі і трымалі ў цесным памяшканні аддзялення міліцыі. У нейкі момант Халезін заклікае гледачоў крычаць разам з ім «Я свабодны». Гэтае практыкаванне, якое некаторыя паспрабавалі зрабіць толькі нядаўна, карыснае для тых людзей, якія ўспрымаюць сітуацыю ў Беларусі як тую ,якая мае быць».

Неўзабаве на нашым сайце з'явіцца інтэрв'ю з кіраўніком «Свабоднага тэатра» Міколам Халезіным, у якім ён падрабязна распавядзе пра гастролі ў ЗША.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках