8 траўня 2024, Серада, 1:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эмір Кустурыца ў Менск не прыедзе

2

З 15 па 22 лістапада ў Менску пройдзе XV Менскі міжнародны кінафэст «Лiстапад – 2008». Раней анансаваны прыезд на яго вядомага рэжысёра Эміра Кустурыцы не адбудзецца.

Паводле папярэдняй дамоўленасці "Лiстапад" наведае знакаміты польскі рэжысёр Кшыштаў Занусі. У межах фэсту пройдзе прэм'ера яго фільма “Чорнае сонца”. Таксама Занусі правядзе майстар-клас. А вось Эмір Кустурыца прыехаць не зможа, хоць перамовы з майстрам балканскага кіно вяліся, і беларускія кінагледачы ўжо спадзяваліся на яго прыезд. У цэлым, у кінафоруме пагадзіліся прыняць удзел госці з 18 краінаў свету - акторы, аўтары фільмаў, чальцы журы. Сярод іх народная артыстка Расеі Лідзія Федасеева-Шукшына, народны артыст Расеі, прэзідэнт МКФ "Залаты Віцязь" Мікалай Бурляеў, рэжысёр Аляксандр Прошкін, заслужаны артыст Расеі Віктар Сухарукаў, народная артыстка Расеі Яўгенія Дабравольская і шмат хто іншы. Са многімі каназнакамітасцямі перамовы працягваюцца, паведамляе TUT.BY.

Сёлета будуць прадэманстраваныя фільмы з 45 краінаў свету (Бельгія, Балгарыя, Вялікабрытанія, ЗША, Румынія, Японія, Беларусь…). Упершыню ў конкурснай праграме "Лicтапада" будуць удзельнічаць кінематаграфісты з Мексікі і Нарвегіі. А акрамя гульнявога і дакументальнага кіно, паспаборнічаюць і тэлевізійныя фільмы. ("Беларусьфільм" заявіла карціны "Цень самурая", "Пакуль мы жывыя…", "Рыфмуецца з каханнем", "У чэрвені 41-го…").

Сярод мерапрыемстваў пятнаццатага, юбілейнага фэсту - тыдзень расейскага кіно і міжнародная панарама кінашколаў, майстар-клас Кшыштафа Занусі і майстар-клас Станіслава Гаварухіна, выстава фотапартрэтаў актораў тэатра і кіно Алега Сільвановіча…

Урачыстае адкрыццё "Лicтапада-2008" адбудзецца 15 лістапада ў Палацы Рэспублікі. У межах цырымоніі адкрыцця плануецца паказ стужкі “У кожнага сваё кіно”, якой адкрываўся юбілейны шасцідзесяты Канскі кінафэст (2007 г.).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках