19 траўня 2024, Нядзеля, 20:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менск прыедзе Эмір Кустурыца?

Менскі Міжнародны кінафэст "Лістапад-2008" сёлета чакае мноствазнакамітых гасцей.

На яго запрошаныя Барбара Брыльска, Уладзімір Этуш, ВасіліЛанавы, Эмір Кустурыца, Кшыштаф Занусі. Дарэчы, польскі рэжысёр абяцаў не толькі арганізаваць у Менску прэм'ерны паказ свайго фільма "Чорнае сонца", але і правесці майстар-клас.

Газета "Рэспубліка" нагадвае, што фэст праводзіцца ў пятнаццаты раз. Сёлета плануецца паказаць кінастужкі з 55 краінаў. Упершыню ў конкурснай праграме будуць удзельнічаць фільмы з Мексікі і Нарвегіі.

Таксама ўпершыню ў праграме "Лістапада" будзе арганізаваны конкурс тэлевізійных фільмаў. Толькі "Беларусьфільм" заявіў пяць стужак, сярод якіх — "Цень самурая" і "У чэрвені 1941-го". Дарэчы, сёлета нацыянальная кінастудыя прадставіць адразу 18 стужак.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках