24 снежня 2024, aўторак, 3:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША не здымуць санкцыі з рэжыма Лукашэнкі

11

Злучаныя Штаты змякчаць санкцыі ў адносінах Беларусі толькі тады, калі ўлады распачнуць крокі па паляпшэнні сітуацыі з правамі чалавека і развіцці грамадзянскай супольнасці.

Аб гэтым намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША Дэвід Меркел заявіў у інтэрв'ю агенцтву «Рэйтэр», паведамляе БелаПАН.

Па словах Д.Меркела, пакуль ЗША "не бачаць неабходнасці" у тым, каб далучыцца да Еўразвяза, які часткова прыпыніў візавыя санкцыі ў адносінах беларускіх чыноўнікаў. Ён нагадаў, што Вашынгтон адрэагаваў на рашэнне беларускіх улад вызваліць усіх палітвязняў, прыпыніўшы на паўгады санкцыі ў адносінах дзвюх беларускіх кампаній "Лакафарба" і "Полацкшкловалакно", якія ўваходзяць у склад канцэрна "Белнафтахім".

"Адміністрацыя Буша разлічвае цяпер на паляпшэнне становішча незалежных СМІ і незалежных арганізацый, напрыклад, моладзевых", — сказаў Д.Меркел. ЗША таксама спадзяюцца, што "дадатковыя перашкоды" у выглядзе рашэння аб скарачэнні колькасці амерыканскай дыпмісіі ў Менску будуць знятыя. Пры гэтым ён адмаўляў, што пашырэнне штата амбасады — адна з умоваў для зняцця санкцый.

Прадстаўнік Дэярждэпа таксама паказаў на складанасці, з якімі сутыкаецца беларускае кіраўніцтва, "балансуючы паміж Крамлём і Захадам". "У іх велізарны, складаны сусед, з якім яны імкнуцца захаваць добрыя адносіны, але ў той жа час беларусы ўсведамляюць неабходнасць сувязяў і кантактаў з Еўропай і ЗША", — заявіў Д.Меркел.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках