18 красавiка 2024, Чацвер, 5:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Парсюкевіч: «Калі бы Еўразваз далучыўся да санкцыяў ЗША, то рэжым Лукашэнкі паў бы праз паўгады»

13

Былы палітвязень Сяргей Парсюкевіч уважае, што яго і іншых вязняў вызвалілі з-за ўведзеных ЗША эканамічных санкцыяў супраць беларускага рэжыму.

«Амэрыканскія санкцыі адназначна аказалі на ўлады ўздзеянне. Санкцыі моцна лупанулі па вобразу Беларусі, у тым ліку і таму ў краіну не ідуць інвестыцыі – усё разумеюць, што грошы сюды ўкладваць небяспечна. Я на 100 адсоткаў упэўнены, што вызвалілі мяне ў большай ступені з-за санкцыяў. Калі б да гэтых санкцыяў далучыўся Еўразвяз, то, думаю, рэжым паў бы праз паўгады – чыноўнікам няма чым было бы плаціць заробак», - заявіў Сяргей Парсюкевіч у інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97.

Цяпер, па словах былога палітвязня, Еўропа спрабуе наладзіць стасункі з рэжымам Лукашэнкі. «Але ці атрымаецца гэта, я ня ведаю. Лукашэнка заўсёды імкнецца абдурыць апанентаў. Ён можа нешта абяцаць, але ў лепшым выпадку ў краіне адбудуцца нейкія «касметычныя» змены. Так, палітвязняў вызвалілі з турмы, але колькі людзей абмежаваныя ў правох, колькі сядзяць у турмах за тое, што выказалі сваё меркаванне? А мы аб іх нічога ня ведаем. Варта было патрапіць у турму, каб даведацца, колькі тамака сядзіць нявінных людзей.

Цяпер Лукашэнка жадае, каб прызналі «парламенцкія выбары». Але іх прызнаваць ня варта, яны відавочна не адпавядаюць дэмакратычным стандартам. Хто будзе лічыць галасы ва ўчасткавых камісіях? Тыя сама, хто і раней? Але раней галасы ніхто не лічыў! Вынікі будуць такімі, як скажуць «зверху». Да дэмакратычных выбараў тут адназначна вельмі далёка», - зазначыў Сяргей Парсюкевіч.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках