Праезд у грамадскім транспарце падаражэе да 700 рублёў
4- 28.10.2008, 16:31
На днях Мінтранс заявіў аб магчымым падаражэнні праезду ў транспарце. Плаціць больш мы, мусіць, будзем ужо праз месяц.
- Мяркуецца, што кошт квітка на праезд у гарадскім транспарце зменіцца ў снежні, а ў прыгарадным і міжнародным - у лістападзе, - распавёў «КП в Беларуси» Мікалай Верхавец, першы намеснік міністра транспарта і камунікацыі, і нагадаў: - Кошт прыгараднага праезду не змяняўся з лістапада 2006 года. А з таго часу вырас кошт паліва.
Як прагназуе Мікалай Верхавец, кошт вырасце на 15 - 20 адсоткаў. Гэта значыць набываць квіточак на праезд у менскім транспарце мы будзем за 690 - 720 рублёў.