13 чэрвеня 2026, Субота, 21:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы акт вандалізму ў Курапатах (Фота)

5

Напярэдадні акцыі памяці ва ўрочышчы Курапаты, дзе падчас сталінскіх рэпрэсыяў былі расстралянымі сотні тысяч беларусаў, зьдзейсьнены новы акт вандалізму.

Маладафронтаўцы Зьміцер Хведарук і Стась Стэсік, наведаўшы ў аўторак Курапаты, знайшлі некалькі крыжоў выдранымі зь зямлі, некаторыя крыжы былі зламанымі, паведамляе прэсавая служба «Маладога фронту».

"Цяжка асэнсоўваць, што нехта зьдзекуецца з пахаваньняў сваіх жа братоў-беларусаў, зь сьмерці нявінных людзей і болю іх родных. Такія праявы вандалізму - ганебныя для нашай краіны, якая столькі пакутвала ад камунізму", - кажа Стась Стэсік.

Гэта ня першы раз, калі вандалы зьдзекваюцца з магілаў продкаў. І раней у Курапатах невядомыя людзі ламалі крыжы, білі лаву Клінтана, у мінулым годзе нават была зьдзейсьнена спроба падпаліць урочышча. Але ні разу міліцыя не знаходзіла злачынцаў.

Тым часам сёньня а 15-ай гадзіне ў Курапатах пройдзе традыцыйная жалобная акцыя ўшанаваньня ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў, у межах якой адбудзецца адкрыцьцё мемарыяльнай шыльды "52 жыхарам Заходняй Беларусі, расстраляным пасьля 17 верасьня 1939г."

Гэтую акцыю ўжо напрацягу амаль двух гадоў штомесяц праводзяць чальцы аргкамітэту па ўшаваньні памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў, пераўтворанага сёлета ў мэмарыяльную сэкцыю "Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры" супольна з іншымі грамадзкімі актывістамі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках