23 чэрвеня 2024, Нядзеля, 6:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка падзякаваў Ярмошынай за «якасную працу»

8

Аляксандр Лукашэнка папрасіў старшыню Цэнтравыбаркама Лідзію Ярмошыну перадаць падзяку арганізатарам «парламенцкіх выбараў» «за якасную выбарчую кампанію».

"Кіраўнік дзяржавы падзякаваў усім тым, хто працаваў ва ўчастковых камісіях, прадстаўнікам выканаўчых камітэтаў за садзейнічанне ў правядзенні якаснай выбарчай кампаніі ў адпаведнасці з беларускім выбарчым заканадаўствам", - заявіла кіраўнік беларускага ЦВК журналістам пасля сустрэчы з Лукашэнкам.

Акрамя таго, паводле яе словаў, Лукашэнку было дакладзена "аб фінансавай эканоміі па выніках «выбараў» і аб падрыхтоўцы правядзення двух арганізацыйных сесіяў – «палаты прадстаўнікоў» і «савета рэспублікі» «нацыянальнага схода».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках