28 красавiка 2024, Нядзеля, 13:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыі салідарнасці з палітвязнем Баразенкам будуць праходзіць кожны дзень (Фота)

4

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» маюць намер збірацца ля сцен менскага СІЗА кожны дзень у 19.00.

19 лістапада апазіцыянеры прыйшлі да следчага ізалятара на вуліцы Валадарскага ў Менску, каб выказаць салідарнасць з палітвязнем Аляксандрам Баразенкам.

Маладыя людзі прабавілі ля уваходу ў ізалятар каля гадзіны. Спачатку актывісты моўчкі стаялі ля варот СІЗА, потым сталі хадзіць па коле, трымаючы рукі за галавой. На тое, што адбывалася звярнулі ўвагу супрацоўнікі ізалятара, якія затрымоўвалі ўдзельнікаў акцыі, што праходзіла каля ягоных сцен 28 кастрычніка, аднак гэтым разам ніякіх мер міліцыянты не прынялі.

Пасля маладыя людзі ізноў сталі ў ланцужок ля ўваходу ў турму і некалькі разоў гучна праскандавалі «Свабоду Баразенку!»

Актывісты кампаніі прынялі рашэнне збірацца ля сцен СІЗА на вуліцы Валадарскага кожны дзень у 19.00 для таго, каб выказаць салідарнасць з Аляксандрам Баразенкам. Акцыі будуць працягвацца да таго часу, пакуль палітвязень працягвае галадоўку.

«Мы звяртаемся да ўсіх, каму неабыякавы лёс Аляксандра Баразенкі і заклікаем прыходзіць да сцен турмы кожны дзень у 19.00. Наша салідарнасць ужо дапамагла выйсці на волю шматлікім вязням сумлення. Калі мы выкажам яе цяпер, то і Аляксандр Баразенка таксама пакіне сцены турмы», -- заклікаюць маладыя апазіцыянеры.

Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аляксандр Баразенка быў арыштаваны 27 кастрычніка прама ў будынку Следчага камітэта папярэдняга расследавання ГУУС Менгарвыканкама, куды ён прыйшоў на допыт. Апазіцыянер з'яўляецца адным з абвінавачваных па «справе 14-ці» - крымінальнай справе, узбуджанай па арт. 342 КК Рэспублікі Беларусь у адносінах ўдзельнікаў мірнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая прайшла ў Менску 10 студзеня 2008 года. Характэрна, што арышт адбыўся фактычна адразу пасля адмены Еўразвязам санкцый у адносінах высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках