12 траўня 2024, Нядзеля, 9:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галадоўка палітвязня спыненая, але акцыі салідарнасці будуць працягвацца

Палітвязень Аляксандр Баразенка спыніў галадоўку ў следчым ізалятары. Але актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» лічаць патрэбным працягваць акцыі салідарнасці з ім.

Палітвязень вырашыў спыніць галадоўлю пасля гутаркі са сваім адвакатам Паўлам Сапелкам. Адвакат прызнае, што сам настойліва раіў Аляксандру так паступіць.

Нягледзячы на гэта, актывісты «Еўрапейскай Беларусі» лічаць патрэбным працягваць акцыі салідарнасці з палітвязнем пад сценамі СІЗА з 19.00 да 20.00 штодня да таго часу, пакуль маладога чалавека не вызваляць з-пад варты.

«Гэтымі акцыямі мы хацелі дамагчыся вызвалення Аляксандра Баразенкі. Хай яго галадоўка скончаная, але нашая мэта не выкананая. Мы будзем працягваць акцыі, пакуль Аляксандр не выйдзе на волю», - заяўляе актывістка кампаніі Паліна Д'якова.

«Мы звяртаемся да ўсіх, каму неабыякавы лёс Аляксандра Баразенкі, і заклікаем прыходзіць да сценаў турмы кожны дзень у 19.00. Нашая салідарнасць ужо дапамагла выйсці на волю многім вязням сумлення. Калі мы праявім яе зараз, дык і Аляксандр Баразенка таксама пакіне сцены турмы», - кажа яна.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках