14 чэрвеня 2026, Нядзеля, 9:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Гурэнка пераходзіць у менскае «Дынама»

36-гадовы беларускі футбаліст Сяргей Гурэнка пераходзіць з маскоўскага «Лакаматыва» у менскае «Дынама».

Аб гэтым 25 лістапада паведаміла расейская газета «Савецкі спорт».

«Усе нюансы майго вяртання на радзіму былі ўзгодненыя ўжо тры месяцы таму. Сыходзіць трэба своечасова: важна не пераседзець. Адчуваю, што нічога я камандзе ўжо даць не магу — я сябе вычарпаў», — сказаў С.Гурэнка.

Прэс-аташэ «Дынама» Алег Сабалеўскі заявіў БелаПАН, што яму нічога не вядома аб пераходзе С.Гурэнкі ў каманду.

С.Гурэнка выступаў за гарадзенскі «Нёман» (1989-1995), маскоўскі «Лакаматыў» (1995-1999, 2003-2008), італьянскую «Рому» (1999-2001), іспанскую «Сарагосу» (2001), італьянскія «Парму» (2001-2002) і «Пьячэнцу» (2002-2003). У складзе беларускай зборнай абаронца правёў 80 матчаў — лепшы паказчык сярод усіх гульцоў, якія прыцягваліся ў нацыянальную каманду.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках