19 траўня 2024, Нядзеля, 10:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Біяграфія-шок Генрыха Гімлера: Халакост быў толькі пачаткам

18

Апублікаваная шакавальная біяграфія кіраўніка SS і галоўнага выканаўцы гітлераўскіх планаў Генрыха Гімлера.

Нямецкі штотыднёвік Der Spiegel апублікаваў учора вытрымкі з кнігі Пітэра Лонгерыха «Heinrich Himmler: Biographie».

Генрых Гімлер пісаў і думаў, што канчатковай мэтай "трэцяга рэйха" павінна стаць знішчэнне не толькі габрэяў, але і ўсіх астатніх "Untermenschen". Іншымі словамі, піша аўтар артыкула, усіх катэгорыяў людзей, ці этнічных ці сацыяльных групаў, якія лічыліся паводле класіфікацыі нацыстаў "недачалавекамі". Гэта і славянскія народы, і гомасэксуалісты, інваліды і асацыяльныя элементы.

Гітлер абраў для выканання гэтых мэтаў Гімлера, паколькі ён здаваўся яму "не асабліва разумным, але паслухмяным і дакладным выканаўцам", піша аўтар кнігі Лонгенрых. У 1941 годзе, калі Нямеччына напала на Савецкі Саюз, кіраўнік SS напісаў, што трэба бы знішчыць, "па меншай меры, 30 мільёнаў грамадзянаў СССР, пачынаючы з габрэйска-бальшавіцкай інтэлігенцыі". І удакладніў, што варта без усякіх ваганняў забіваць габрэйскіх жанчынаў і дзяцей.

Адзіным у нацысцкай вярхушцы, хто дазваляў сабе нешта сказаць супраць Гімлера, быў Гебельс, міністр прапаганды: ён выказаў свой пратэст Гітлеру, калі даведаўся, што паводле загаду былога баварскага птушкагадоўцы ў SS арганізаваны спецыяльны аддзел для сачэння за самім Гебельсам. Захоплены брытанскімі салдатамі, Гімлер здзейсніў самагубства, пазбегнуўшы, такім чынам, Нюрнбергскага працэсу.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках