Мінсельгаспрад супраць імпарту гародніны і садавіны
6- 4.11.2008, 11:50
Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Сямён Шапіра, лічыць, што ў краіне неабходна максімальна знізіць імпарт садавінагароднінай прадукцыі.
"Мы павінныя цалкам сысці ад імпарту морквы, сталовых буракоў, спаржавай фасолі і лука", - падкрэсліў міністр на паседжанні прэзідыўма Савета міністраў у аўторак пры абмеркаванні тэмпаў нарыхтовак агародніннай прадукцыі, перадае «Інтэрфакс».
Па меркаванні Шапіры, для забеспячэння спажыўцоў неабходна пакінуць толькі імпарт таматаў у студзені-лютым, а таксама імпарт некаторай садавіны і экзатычнай гародніны. "Мы павінныя скараціць аб'ёмы імпарту да 20-30 тыс. тон", - сказаў ён.
С.Шапіра таксама адзначыў, што асноўным імпарцёрам гародніны з'яўляюцца Менск і Менская вобласць, у якія пастаўляецца 41% усёй завознай гародніны.
У той жа час міністр сельскай гаспадаркі адзначыў, што ў бягучым годзе ў рэспубліцы атрыманы вялікі экспартны патэнцыял садавінагароднінай прадукцыі. "Пры ўнутраным спажыванні 1,7 млн тон сёлета выраблена 2,2 млн тон, такім чынам экспартны патэнцыял склаў 500 тыс. тон", - удакладніў С.Шапіра.
Кіраўнік Мінсельгаспрада таксама адзначыў, што ў 2008 годзе на фінансаванне праграмы нарыхтовак садавінагароднінай прадукцыі было вылучана Br32 млрд, з якіх Br16 млрд было выдаткавана на рэканструкцыю будаўніцтва гароднінасховішча, Br16 млрд на набыццё тэхнікі і абсталявання для агародніцтва. У 2009 годзе на аналагічныя мерапрыемствы плануецца вылучыць Br86 млрд.
Міністр гандлю Аляксандр Іванкоў са свайго боку падкрэсліў, што ў рэспубліцы мадэрнізаваныя і пабудаваныя практычна ўсе запланаваныя гароднінасховішча.
Па аператыўнай інфармацыі аб стварэнні стабілізацыйных фондаў прадукцыі раслінаводства на міжсезонны перыяд 2008-209 гадоў, прыведзенай А.Іванковым, бульбы закладзена 57,3 тыс. т пры норме 56,6 тыс. т, капусты 27,9 тыс. т пры планах 27,7 тыс. т, морквы 13,9 тыс. т пры планах 14,1 тыс. т, лука 11,4 тыс. т пры планах 11,3 тыс. т, буракоў 10,7 тыс. т пры планах 10,8 тыс. т, садавіны закладзена 7,6 тыс. т пры планах 9,4 тыс. т. Міністр таксама прывёў шэраг лічбаў па закладцы прадукцыі жывёлагадоўлі. Паводле дадзеных Мінсельгаспрада жывёльнага алея закладзена - 1780 т пры планах 1420 т, сычужнага сыра 719 т пры планах 760 т, сухога малака 1480 т пры планах 3480 т.
Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі падкрэсліў, што сабраны ўраджай неабходна "максімальна захаваць, каб не паўтарыць памылкі мінулых гадоў, калі ў красавіку нам не хапала ўласнай гародніны". "Каб абмяжоўваць паступленне агародніннай прадукцыі звонку, трэба каб айчынная прадукцыя адпавядала еўрапейскім стандартам", - дадаў прэм'ер.