17 чэрвеня 2026, Серада, 11:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З былога кандыдата ў «дэпутаты» спаганяюць грошы, выдадзеныя на агітацыю

1

Буда-Кашалёўская акруговая выбарчая камісія падала судовы пазоў на былога кандыдата ў «дэпутаты» Кастуся Жукоўскага. З актывіста дэмакратычных сілаў плануецца спагнаць 1 мільён 700 тысячаў рублёў за зняццё з «выбараў».

Судовы разгляд прызначаны на 17 лістапада ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля.

Як паведаміў БелаПАН Кастусь Жукоўскі, гэтыя грошы ён выкарыстаў на агітацыйныя матэрыялы, але за тры дні да выбараў вырашыў зняць сваю кандыдатуру.

«Я пераканаўся, што ўлада не выканала ўмовы АДС, мяне і чальцоў маёй ініцыятыўнай групы пераследвалі, звальнялі працы, абшуквалі маю машыну без санкцыі пракурора. Чаму я павінен вяртаць грошы, калі прычына майго зняцця з выбараў аб'ектыўная і паважлівая? Вядома, суд будзе на баку ўлады. На наступных выбарах я таксама планую балатавацца па гэтай акрузе, але буду плаціць за агітацыю сваімі грашыма, каб больш не дазваляць уладзе беспадстаўна ганьбіць мяне», - заявіў актывіст апазіцыі.

Нагадаем, раней у інтэрв'ю БелаПАН старшыня Цэнтральнай камісіі па «выбарах» і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына паведаміла, што былыя кандыдаты ў «дэпутаты», якія зняліся з «выбараў», па законе абавязаныя кампенсаваць сродкі, выдаткаваныя імі на выраб агітацыйных матэрыялаў. Паводле яе словаў, усяго з «выбараў» зняліся 22 кандыдаты ў «дэпутаты».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках