14 чэрвеня 2026, Нядзеля, 10:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зьбіты Артур Фінькевіч (Фота)

47

Шакуючую гісторыю распавёў журналістам моладзевы лідэр Артур Фінькевіч. Са словаў апазыцыянера, яго зьбілі невядомыя і вывезлі ў Валожын.

Як паведамляе газета «Наша Ніва», учора, а 17-й гадзіне Фінькевіч выйшаў на ганак дому, што на вуліцы Парніковай (там Артур здымае кватэру).

“Тут на мяне напалі нейкія людзі, збілі з ног, накінулі на галаву вялікую зімовую шапку і пацягнулі ў мікрааўтобус. Покуль цягнулі, пастаянна збівалі, збіццё працягвалася ў мікрааўтобусе”, -- адзначае Фінькевіч.

Артур кажа, што спрабаваў супраціўляцца, крычаў «Памажыце», але ўсё марна.

“У мікрааўтобусе збіццё працягвалася, а паколькі на галаве была шапка, то вызначыць, хто збіваў, колькі чалавек – было цяжка”, -- кажа апазыцыянер.

Артур ацэньвае колькасць тых, хто на яго напаў у восем асобаў. Усе яны брыдка лаяліся.

“Выкінулі мяне праз тры гадзіны недзе за 25 км у лесе пад Валожынам, ля вёскі Падбярэзь. Я некалькі кіламетраў ішоў да дарогі, покуль не выйшаў на віленскую трасу. Спыніў фуру з літоўскімі нумарамі. Кіроўца – яго звалі Рэмігідзіюш – падабраў мяне і адвёз дахаты – ён жыве ў вёсцы пад Валожынам (12 км). Ягоная жонка выклікала валожынскае таксі, якім я даехаў да Мінску”, -- кажа актывіст.

Пасля таго як вярнуўся ў Мінск, Артур скіраваўся ў РУУС Першамайскага раёну пісаць заяву аб збіцці. Хоць не надта верыць, што можна нават будзе зняць пабоі. “Білі вельмі прафесійна, накінуўшы швэдар, каб не было сінякоў”.

Артур кажа, што сапраўды вельмі спалохаўся, “баяўся, што заб’юць”.

Артур зазначае, што ў яго вывернулі ўсе кішэні, забралі дакументы, гаманец (там было каля 240 тыс.), ключы.

Фота Юліі Дарашкевіч, "Наша ніва"

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках