19 лiстапада 2024, aўторак, 4:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязьня Зьдзьвіжкова паклалі ў турэмны шпіталь

Пра гэта стала вядома “Радыё Свабода” пасьля таго, як маці журналіста Ганна Зьдзьвіжкова наведала менскі сьледчы ізалятар.

Перадачу для сына ў маці там не прынялі, адправіўшы жанчыну ў менскую калёнію на вуліцы Кальварыйскай, дзе знаходзіцца рэспубліканскі турэмны шпіталь.

«Там таксама перадачу не прынялі. Сказалі прыходзіць у сераду, калі ў шпіталі прыёмны дзень. Тады ж дактары раскажуць, чаму сына паклалі ў шпіталь», — сказала Ганна Зьдзьвіжкова для Радыё Свабода.

Месяц таму Менскі гарадзкі суд прызнаў журналіста вінаватым у распальваньні рэлігійнай варожасьці і пакараў трыма гадамі зьняволеньня.

У судзе Аляксандар Зьдзьвіжкоў заявіў пра перасьлед паводле рэлігійных прычын. Шмат хто ў Беларусі і сьвеце дамагаецца вызваленьня А.Зьдзьвіжкова, лічачы яго вязьнем сумленьня.

У лютым 2006 году ў газэце «Згода», якой часова кіраваў А.Зьдзьвіжкоў, былі перадрукаваныя карыкатуры на прарока Мухамада.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках