2 траўня 2024, Чацвер, 17:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За карыкатуру на прарока Мухамеда рэдактара газеты пасадзілі на 3 гады

21

Менскі гарадскі суд прысудзіў былога рэдактара газеты "Згода" Аляксандра Здвіжкова да 3 гадоў пазбаўлення свабоды з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Здвіжкоў прызнаны вінаватым у распальванні рэлігійнай варожасці. Суд таксама пастанавіў залічыць у тэрмін адбывання пакарання ўтрыманне А.Здвіжкова пад вартай.

Працэс праходзіў у закрытым фармаце, і для журналістаў, на просьбу бакоў, зачыталі толькі выніковую частку прысуду, А.Здвіжкоў знаходзіўся пад вартай, прысуд уступае ў сілу з 18 студзеня гэтага года і падлягае касацыі цягам 10 дзён з дня вынясення, паведаміў суддзя.

Дзяржаўны абвінаваўца патрабаваў для А.Здвіжкова 4 гады пазбаўлення свабоды з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Былы намеснік галоўнага рэдактара газеты "Згода" Аляксандр Здвіжкоў быў абвінавачаны ў парушэнні артыкула 130 часткі 1 Крымінальнага кодэкса Беларусі (Распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці).

У лютым 2006 года Камітэт дзяржаўнай бяспекі ўзбудзіў крымінальную справу па факце публікацыі карыкатур на прарока Мухамеда ў газеце "Згода" па выніках праверкі, праведзенай рэспубліканскай пракуратурай і КДБ.

Праверка была праведзеная на падставе звароту ў праваахоўныя органы рэспублікі мусульманскіх суполак Беларусі і Камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцяў.

У сярэдзіне сакавіка 2006 года рашэннем Вярхоўнага суду Беларусі газета "Згода" ліквідаваная.

У нумары газеты за 18-26 лютага 2006 года быў апублікаваны артыкул "Палітычны крэатыў", ілюстраваны карыкатурамі, у тым ліку з выявай прарока Мухамеда.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках