Новае відэа з Пуціным выклікала пытанні ў расіян
7- 18.09.2026, 18:39
- 4,260
У сеці абмяркоўваюць кадры з Крамля.
У Расіі 18 верасня пачаліся трохдзённыя выбары ў Дзярждуму. Прагаласаваў і дыктатар Пуцін — кадры апублікавала прэс-служба Крамля. Гэтае відэа стала прадметам актыўных абмеркаванняў сярод расіян.
У дэталях разбіраўся dialog.ua.
Пуцін на выбарах прагаласаваў анлайн. І больш за ўсё расіян уразіла тое, як няўпэўнена кіраўнік РФ абыходзіўся з камп'ютарам. Было відавочна, што з гэтым дэвайсам расійскі дыктатар мае справу даволі рэдка.
Таксама каментатары адзначалі відавочна дрэнны зрок у кіраўніка Крамля.
«Дзед тупа нічога не бачыць. Нават на велізарным маніторы. Шчурыцца, нахіляецца да экрана, бегае старэчымі вачыма. Да якой ступені трэба быць закомплексаваным, каб у 74 гады саромецца надзець акуляры?» — адзначыў блогер «Праф. Пераабражэнскі».
У сеці таксама звярнулі ўвагу на тое, што ў кіраўніка Крамля аперацыйная сістэма Windows аказалася неліцэнзійнай — у правым ніжнім куце выразна быў бачны адпаведны надпіс.
Адзначылі расіяне і тое, што першыя асобы дзяржавы прагаласавалі «з бункераў» з дапамогай «натаўскай» тэхнікі, не адважыўшыся з'явіцца перад уласным народам.
Палітык Андрэй Півавараў адзначыў важны момант: Пуцін перастаў галасаваць вочна пасля пачатку поўнамаштабнай вайны супраць Украіны.