Жыхароў Гомельскай вобласці на ваенныя зборы адпраўлялі з алкатэстарам
- 18.09.2026, 18:42
Зборы працягнуцца да 60 дзён.
Жыхароў Рагачоўскага раёна адправілі на ваенныя зборы. Перад адпраўкай іх правяралі алкатэстарам. Адпаведныя фота з'явіліся ў дзяржаўнай раённай газеце, на гэта звярнуў увагу «Флагшток».
Афіцыйна паведамляецца, што на зборы адправіліся больш за 40 ваеннаабавязаных з Рагачоўскага і Кармянскага раёнаў.
Як і папярэднюю партыю, іх накіравалі ў 51-ю гвардзейскую артылерыйскую брыгаду ў Асіповічах. Зборы працягнуцца да 60 дзён.
Папярэднюю партыю мужчын на ваенныя зборы ў Асіповічы адправілі за некалькі дзён да гэтага — іх было больш за 50 чалавек. Такім чынам, ваенкамат Рагачоўскага і Кармянскага раёнаў накіраваў на зборы ўжо каля 100 чалавек.