20 верасня 2026, Нядзеля, 15:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крэмль пахмура маўчыць

3
Крэмль пахмура маўчыць
Аляксандр Нявзораў

«Санкцыі імя Грэма» добрыя тым, што іх наступствы непрадказальныя.

Крэмль пахмура маўчыць. Абасраўся.

У прыбіральнях вычарпаны запасы паперы. Смутна перакасіліся вежы.

Пад зоркамі ніхто не чакаў, што «Трампон» падмахне «д’ябальскія санкцыі».

Агентура ў Вашынгтоне дакладвала, што «лезла са скуры», але «нейтралізавала». Інфлюэнсары і «сябры Расіі» кляліся, што зьбіюць «Грэма» яшчэ на падлёце да Авальнага кабінета.

А тут такі сюрпрыз.

«Чортавыя піндосы» накармілі Расію жабіным лайном проста ў сакральны дзень выбараў.

Трамп мог бы пацягнуць, памучыць крамлёўскую маліну няпэўнасцю. Але ён узяў ды з размаху ляпнуў подпіс пад «Грэмам». Чорт бяз сэрца.

Пуцін прыціх і адпоўз у далёкі кут бункера, дзе і змоўк найбольш драматычным чынам. Заткнуўся нават Лаўроў. Яму было загадана гнеўна пырскаць слінай, але старога скруціла, і ён цэлы дзень выпускаў «дух Анкарыджа».

А СМІ яшчэ не навучыліся перадаваць пахі, таму рэакцыю МЗС не агучылі.

Развякаўся толькі Мядзведзеў. Але настолькі бязладна і дробназлобна, што яго пісаніна «не зайшла» і засталася незаўважанай.

«Санкцыі імя Грэма» добрыя тым, што іх наступствы непрадказальныя. Ніхто яшчэ дубінай такога памеру ні па чыім суверэнітэце не малаціў.

У разгубленасці нават самыя спрытныя і бяссорамныя эканамісты.

Старшыня Сі начэсвае звонкія фарфоравыя яйкі. «Паднябесны пацан» у недаўменні.

У індуса Модзі — запой. Пайшла пятая бутэлька мачы каровы.

Вельмі высокая верагоднасць таго, што «Грэм» аглушыць і праб’е дзіркі ў шматпакутным арганізме РФ. Але вось якога памеру будуць дзіркі ў жываце і як менавіта трэсьне чэрап Расіі — пакуль ніхто не ведае.

Аляксандр Нявзораў, «Тэлеграм»

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках