17 траўня 2024, Пятніца, 12:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз антысеміцкія выказванні Лукашэнкі Ізраіль адклікаў свайго амбасадара з Беларусі

23
Праз антысеміцкія выказванні Лукашэнкі Ізраіль адклікаў свайго амбасадара з Беларусі

18 кастрычніка амбасадар Ізраіля ў Менску Зееў Бэн-Ар’е адкліканы для кансультацый у сувязі з нядаўнімі антысеміцкімі выказваннямі Аляксандра Лукашэнкі, паведамляюць ізраільскія СМІ. Паводле інфармацыі інтэрнэт-рэсурсу NEWSru Israel, міністр замежных спраў Ізраіля Цыпі Ліўні рэзка адрэагавала на выказванні Лукашэнкі 12 кастрычніка падчас прэс-канферэнцыі для расейскіх рэгіянальных СМІ. "Сусветныя лідэры павінны ўзяць на сябе адказнасць за барацьбу супраць антысемітызму, які паднімае выродлівую галаву ў розных частках свету, а не заахвочваць яго", – заявіла яна.

Нагадаем, А.Лукашэнка сказаў: "Калі вы былі ў Бабруйску, вы бачылі, у якім стане горад? Страшна было зайсці, свінушнік быў. Гэта ў асноўным габрэйскі быў горад, вы ведаеце, як габрэі ставяцца да месца, дзе яны жывуць. Паглядзіце ў Ізраілі, я вось быў… Я ні ў якім разе не хачу іх пакрыўдзіць, але яны не вельмі клапоцяцца, каб падстрыжаная трава была, як у Маскве, у расейцаў, беларусаў. Такі горад быў… Ну ёсць дзе жыць – і добра. Драўляныя хаткі – нядрэнна, цагляныя – таксама. Брукаваная вуліца – добра, не – ну і ладна. Такі ён быў горад. Мы яго прывялі ў парадак і ізраільскім габрэям кажам – хлопцы, вяртайцеся назад. Я ім сказаў – з грашыма вяртайцеся".

17 кастрычніка ў каментары БелаПАН Зееў Бэн-Ар’е выказаў "здзіўленне і шкадаванне" з нагоды выказванняў прэзідэнта Беларусі ў адрас габрэяў. "У гэтых выказваннях чуецца водгалас, як я спадзяваўся, даўно пахаванага гісторыяй асвечанага чалавецтва міфа аб габрэях неахайных, брудных, якія дрэнна пахнуць, міфа антысеміцкага", – адзначыў дыпламат. "Такое ўражанне, што Бабруйск быў незалежнай габрэйскай вотчынай з сваім асобным бюджэтам, а не адным з беларускіх гарадоў, дзе адказнасць за добраўпарадкаванне і сродкі для гэтага былі ў руках афіцыйных улад. Слава Богу, што цяпер знаходзяць сродкі на добраўпарадкаванне", – сказаў амбасадар.

Разам з тым ён выказаў пажаданне, каб "беларускія гарады дасягнулі ўзроўню муніцыпальных і ўвогуле сацыяльных службаў Ізраіля з яго, скажам, медыцынскім абслугоўваннем, клопатам аб састарэлых і інвалідах, барацьбой з наркотыкамі, алкагалізмам і гвалтам у сям'і, абсталяваннем дзіцячых садкоў і школ, хоць прэзідэнт і ўгледзеў дзесьці непадстрыжаную траву".

На фота: Міністр замежных спраў Ізраіля Цыпі Ліўні

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках