17 траўня 2024, Пятніца, 10:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мусульмане супраць расправы над журналістам

2

Старшыня рэлігійнага аб’яднання "Духоўнае ўпраўленне мусульман у Рэспубліцы Беларусь" муфцій Ісмаіл Варановіч быў выкліканы 11 студзеня ў суд як сведка па ўзноўленай крымінальнай справе супраць былога намесніка рэдактара газеты "Згода" Аляксандра Здвіжкова.

У гутарцы з прэс-службай "БАЖ" сп. Варановіч выказаў здзіўленне, што гэтая справа яшчэ не закрытая. Па яго словах, ён не збіраўся патрабаваць пакарання для адказчыка.

“Тады (пасля з’яўлення публікацый ў "Згодзе" — заўв. рэд.) наша канфесія ўспрыняла гэта вельмі балюча. Так нельга рабіць — без прычыны паганіць духоўныя святыні… Але я не патрабаваў ніякага пакарання. Я хацеў, каб больш такіх з’едлівых карыкатур не друкавалі — каб выклікалі галоўнага рэдактара ці адказнага за друк гэтых малюнкаў чалавека і зрабілі яму нейкую вымову. Маё патрабаванне было абмежаванае толькі гэтым… Я думаў, што гэтая справа ўжо даўно зачыненая, а газета працуе”, - кажа І.Варановіч.

На яго думку, закрыццё газеты, і так занадта жорсткае пакаранне. І тое, што зараз у дадатак судзяць рэдактара газеты, якому пагражае да 10 гадоў (!) пазбаўлення волі, гэта зусім непрымальна.

Нагадаем, менавіта зварот мусульманскіх абшчын Беларусі ў праваахоўныя органы два гады таму стаўся адной з падставаў для пракурорскай праверкі, па выніках якой у лютым 2006 г. была ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт. 130 КК РБ (распальванне расавай, нацыянальнай альбо рэлігійнай варожасці).

17 сакавіка суддзя Вышэйшага гаспадарчага суда Аксана Міхнюк задаволіла зыск Міністэрства інфармацыі аб спыненні дзейнасці газеты.

У сакавіку 2006 г. Пракуратура РБ прад’явіла абвінавачанне рэдактару газеты "Згода" Аляксандру Здвіжкову па крымінальнай справе аб перадрукоўцы карыкатур. Аднак справа была прыпынена ў звязку з тым, што следчым органам не ўдалося высветліць месцазнаходжання абвінавачанага. Днямі стала вядома, што Аляксандр Здвіжкоў затрыманы і знаходзіцца пад вартай.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках