3 траўня 2024, Пятніца, 1:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Казулін і Кім хутка выйдуць на свабоду?

2

Працэс вызвалення палітычных зняволеных, які пачаўся ў студзені, павінен быць неўзабаве завершаны. Пра гэта заявіў былы галоўны рэдактар газеты "Згода" Аляксей Кароль, каментуючы змяненне прысуду свайму калегу, былому намесніку рэдактара выдання Аляксандру Здвіжкову.

"Вызваленне палітычных зняволеных я ацэньваю, найперш, як вынік ціску міжнароднай супольнасці па выкананні 12 прапаноў Еўрапейскага Звязу Беларусі. Першая ўмова – гэта вызваленне палітычных зняволеных. Так што ёсць надзея, што неўзабаве будуць вызваленыя Аляксандр Казулін і Андрэй Кім", – выказаў сваё меркаванне ў інтэрв'ю БелаПАН Аляксей Кароль.

"Аднак хацелася б спадзявацца, што працэс дэмакратызацыі не скончыцца толькі вызваленнем палітычных зняволеных і не зверне назад. Якім чынам ён пойдзе далей – гэта залежыць і ад намаганняў апазіцыі. Вызваленне палітычных зняволеных я разглядаю як знак апазіцыйным сілам для актывізацыі сваіх дзеянняў і для ўзмацнення сваіх сумесных дзеянняў", – адзначыў былы галоўны рэдактар газеты "Згода".

Нагадаем, Вярхоўны суд Беларусі ў закрытым рэжыме разгледзеў сёння касацыйную скаргу журналіста Аляксандра Здвіжкова на прысуд Менскага гарадскога суду. Раней ён быў асуджаны на тры гады пазбаўлення свабоды з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму за перадрук дацкіх карыкатур на прарока Мухамеда. Вярхоўны суд замяніў яму тры гады калоніі на тры месяца арышту. Гэтае пакаранне журналіст ужо адбыў падчас следства і судовага разгляду.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках