17 траўня 2024, Пятніца, 13:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Аляксандр Здвіжкоў вызвалены (Фота)

23
Палітвязень Аляксандр Здвіжкоў вызвалены (Фота)

Сёння паводле рашэння Вярхоўнага суду вызвалены палітвязень журналіст Аляксандр Здвіжкоў.

У Вярхоўным судзе Беларусі сёння адбыўся разгляд касацыйнай скаргі былога намесніка галоўнага рэдактара газеты «Згода» Аляксандра Здвіжкова, асуджанага на тры гады пазбаўлення свабоды за публікацыю карыкатур на прарока Мухамеда.

Калегія Вярхоўнага суду, улічваючы выключныя акалічнасці (у журналіста пажылая маці), змяніла рашэнне Менскага гарадскога суду, замяніўшы пакаранне з трох гадоў на тры месяцы. Па словах адваката Маі Аляксандравай, сёння да канца дня Здвіжкова павінны вызваліць.

Сам Здвіжкоў на судзе, які праходзіў у закрытым рэжыме, не прысутнічаў.

18 студзеня 2008 года менскі гарадскі суд прысудзіў былога рэдактара газеты "Згода" Аляксандра Здвіжкова да 3 гадоў пазбаўлення свабоды з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму. Здвіжкоў прызнаны вінаватым ва ўзбуджэнні рэлігійнай варожасці і розніцы. Працэс праходзіў у закрытым фармаце, і для журналістаў, па просьбе бакоў, зачыталі толькі дзейсную частку прысуду.

У нумары газеты за 18-26 лютага 2006 года быў апублікаваны артыкул "Палітычны крэатыў", ілюстраваны карыкатурамі, у тым ліку з малюнкам прарока Мухамеда. У лютым 2006 года Камітэт дзяржаўнай бяспекі ўзбудзіў крымінальную справу па факце публікацыі карыкатур на прарока Мухамеда ў газеце "Згода" па выніках праверкі, праведзенай рэспубліканскай пракуратурай і КДБ.

Праверка была праведзеная на падставе звароту ў праваахоўныя органы рэспублікі мусульманскіх суполак Беларусі і Камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцяў.

У сярэдзіне сакавіка 2006 года рашэннем Вярхоўнага суду Беларусі газета "Згода" ліквідаваная.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках