3 чэрвеня 2026, Серада, 17:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З агеньчыкам

З агеньчыкам

Тыя самыя козыры ў Санкт-Пецярбургу.

Сёння ў Санкт-Пецярбургу міжнародны эканамічны форум адкрыўся. Ну, як, адкрыўся. З агеньчыкам.

Прылятаюць госці з усяе планеты. Ну, як, прылятаюць… Пулкава зачынены. Порт гарыць. Хвост адбіты. Ну, як-небудзь даберуцца.

А паслязаўтра аж цэлы Пуцін павінен выступаць.

Удары па Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме паказваюць дзве рэчы.

Па-першае, у Расіі СПА хапае толькі на тое, каб абараніць сталіцу. А каб абараніць падзею года ў другім найважнейшым горадзе краіны — сродкаў супрацьдронавай абароны ўжо не хапае. Паранаідальны Пуцін сцягнуў усю абарону ў тры кальцы вакол свайго бункера — а астатнія разбірайцеся, як хочаце. За што скажам яму вялікі дзякуй і пажадаем сцяг у рукі і далейшай удачы.

А для гасцей ПМЭФ пастаўце, калі ласка, добрую песню «Мы прыйшлі сёння ў порт, мы стаім, разяўшы рот». Гэта тэрыторыя завецца акваторыя, хлопцы. Не здзіўлюся, калі яны там свае «Панцыры» цягаюць ад Піцера ў Усць-Лугу і назад, а «Мадзяр» з задавальненнем гуляе з імі ў гэтыя шашкі.

Эх, шкада, Прыгожын не дажыў — Лахта, Охта — гэта ўсё яго вотчына. Які цудоўны від цяпер адкрываецца з вежы Газпром Сіці на Фінскі заліў. Вось яна, між дымкоў на тым беразе маячыць, гонар новай эпохі — Газпром Сіці.

А па-другое, здольнасць ЗСУ наносіць дыпстрайкі цяпер па ўсёй еўрапейскай частцы Расіі на рэгулярнай аснове сведчыць пра адну важную змену. У Украіны з’явіліся тыя самыя козыры, якіх так не ставала два гады таму.

І гэта калі яшчэ, можа, і не пераломны момант. Дык геймчэнджар — дакладна.

Аркадзь Бабчанка, «Фэйсбук»

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках