1 чэрвеня 2024, Субота, 17:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналіста Здвіжкова перавялі ў турэмны шпіталь з прычыны пагаршэння зроку

Маці асуджанага на тры гады турмы за публікацыю карыкатур на прарока Мухамеда журналіста Аляксандра Здвіжкова наведала турэмны шпіталь і даведалася пра прычыны яго шпіталізацыі. Як распавёў Ганне Здвіжковай лекар неўралагічнага аддзялення шпіталя, у былога намесніка рэдактара газеты "Згода" пагоршыўся зрок.

"Адлегла… Думала ўжо, можа, у яго хворыя лёгкія, таму што ён шмат паліць, або сур'ёзна прастыў. Казаў, што ў камеры было холадна. Высветлілася, што ў яго пагоршыўся зрок. Зразумела чаму. Там святла мала. Ён пісаў, што хоча працаваць, а там няма кампутара. Сядзеў, пісаў у цемры", – распавяла маці асуджанага журналіста ў інтэрв'ю "Радыё Свабода".

Калі Аляксандра Здвіжкова выпішуць з турэмнага шпіталя, пакуль не вядома, паведамляе «Тэлеграф». Па словах лекара, цяпер яго стан здавальняючы, яму правялі курс лячэння прагрэсуючай блізарукасці, аднак дакладных тэрмінаў выпісу ў рэжымных установах не паведамляюць.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках