3 чэрвеня 2026, Серада, 12:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна нанесла ўдар па ваенных караблях РФ у горадзе-цвярдыні каля Пецярбурга

Украіна нанесла ўдар па ваенных караблях РФ у горадзе-цвярдыні каля Пецярбурга
Фота: Мінабароны Расіі

З’явіліся новыя падрабязнасці і відэа траплення.

Сілы абароны Украіны паразілі караблі і аб’екты інфраструктуры ў порце Кранштадт у Ленінградскай вобласці РФ.

Аб гэтым паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Telegram Генеральнага штаба ЗСУ і камандуючага Сіл беспілотных сістэм Роберта «Мадзяра» Броўдзі.

Спачатку пра атаку паведаміў саўладальнік і галоўны канструктар Fire Point Дзяніс Шцільерман.

Ён адзначыў, што сёння пачынае сваю працу Санкт-Пецярбургскі міжнародны эканамічны форум.

«Мы вельмі хацелі арганізаваць для гасцей экскурсію на крэйсер «Масква», але, на жаль, не змаглі яго прывезці. Таму давялося тапляць два іншыя караблі проста на месцы правядзення мерапрыемства. Спадзяюся, усе госці ПМЭЭФ-2026 будуць дыхаць на поўныя грудзі і любавацца відамі», - напісаў ён у сацсетцы Х.

Пазней паражэнне расійскіх караблёў пацвердзіў Генштаб ЗСУ.

«Паводле папярэдняй інфармацыі, паражаныя караблі і аб’екты інфраструктуры ў порце Кранштадт. Маштабы нанесеных пашкоджанняў удакладняюцца», - гаворыцца ў паведамленні.

«Мадзяр» паказаў відэа паражэння расійскага карвета «Бойкі». Судна стаяла ў сухім даку на тэрыторыі ваенна-марской базы «Кранштадт» за 1100 км ад Украіны.

Кранштадцкі марскі завод, які быў атакаваны ўкраінскімі дронамі, — адзін з найбуйнейшых расійскіх тэрміналаў у Балтыйскім рэгіёне. Ён мае 21 рэзервуар для захоўвання і перавалкі нафтапрадуктаў.

Пераадолеўшы каля 1100 км, беспілотнікі трапілі па тэрыторыі рэзервуарнага парку, дзе зафіксавана па меншай меры чатыры асобныя буйныя ачагі пажару.

Акрамя таго, у Кранштаце быў нанесены ўдар па месцы стаянкі ваенных караблёў. Цяпер удакладняюцца вынікі паражэння і маштабы нанесенай праціўніку шкоды.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках