6 траўня 2024, панядзелак, 15:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэю Кіму афіцыйна прад’яўлена абвінавачанне

6

Пра гэта сёння на паседжанні аргкамітэта грамадскай камісіі “Свабоду Андрэю Кіму” паведаміла маці актывіста Таццяна. Абвінавачанне прад’яўлена па артыкуле 364 - нанясенне цялесных пашкоджанняў супрацоўніку міліцыі пры выкананні службовых абавязкаў, па якім прадугледжана пакаранне да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Як распавялі паплечнікі Андрэя Кіма па грамадзянскай кампаніі “Ініцыятыва”, сёння хлопец, які знаходзіцца ў СІЗА на вуліцы Валадарскага, атрымаў першую перадачу, паведамляе “Радыё Рацыя”.

Андрэй Кім быў затрыманы падчас несанкцыянаванай акцыі прадпрымальнікаў 21 студзеня і арыштаваны на 10 сутак. Актывіста кампаніі "Ініцыятыва", які адбываў 10 сутак арышту за ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 21 студзеня і павінен быў выйсці на свабоду 31 студзеня, адразу з турмы на Акрэсціна павезлі на допыт у пракуратуру Цэнтральнага раёна Менска. Пасля допыту яго ўтрымліваюць пад вартай у Менскім следчым ізалятары на вуліцы Валадарскага.

На мінулым тыдні праваабарончы рух «Наша Беларусь!» пачаў кампанію ў падтрымку дэмакратычнага актывіста. «Мы звяртаемся да лідэраў прадпрымальніцкіх структур з прапановай пачаць кампанію па вызваленні Андрэя Кіма», – гаворыцца ў заяве праваабаронцаў.

«Мы катэгарычна асуджаем узбуджэнне крымінальнай справы ў дачыненні Андрэя Кіма, патрабуем яго спынення і неадкладнага вызвалення палітвязня!», – падкрэсліваецца ў заяве.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках