6 траўня 2024, панядзелак, 17:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адных вызваляюць, каб было месца для іншых?

Учора вызвалілі аднаго з лідэраў “Маладога Фронту” Артура Фінькевіча, аднак у той жа дзень за сяброўства ў Аб’яднанай грамадзянскай партыі звольнілі з працы настаўніка менскай школы, у актывісткі "Маладога фронту" з Полацку ўчынілі ператрус, а маладачанскага актывіста выклікалі на допыт у КДБ.

Акром Фінькевіча, у аўторак на волю з турмы на вуліцы Акрэсціна выйшлі пяць чалавек, асуджаных на адміністрацыйны арышт за ўдзел у акцыях пратэсту прадпрымальнікаў.

Чацвёра з іх – Артур Пэдзько, Віталь Кукрэшч, Мікола Шаўцоў і Уладзімір Няпомняшчых - адбылі па 15 сутак. Павел Кур’яновіч быў затрыманы яшчэ ў Дзень салідарнасці 16 студзеня і адседзеў на Акрэсціна 20 сутак. Цяпер у галоўнай палітычнай турме Беларусі не засталося ніводнага апазіцыянера, паведамляе “Радыё Свабода”.

Такім чынам, адміністрацыйны арышт у студзені-лютым за кратамі адбылі паўсотні чалавек. Андрэя Кіма пасля адбыцця адміністрацыйнага пакарання перавялі ў следчы ізалятар, яму афіцыйна высунутае абвінавачаньне па арт. 364 крымінальнага кодэксу. За быццам бы “пашкоджаньні, нанесеныя супрацоўніку міліцыі”, хлопцу пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.

У той час, калі былы палітвязень Артур Фінькевіч вяртаўся дадому ў Менск з Магілёву, а з турмы на Акрэсціна выходзілі апошнія “палітычныя”, пачаўся ператрус у інтэрнацкім пакоі ў полацкай актывісткі “Маладога фронту” Кацярыны Салаўёвай. А маладачанскага актывіста БХД Генадзя Фарыну выклікалі на допыт у КДБ, паведамляе “Радыё Свабода”.

Увечары ў інтэрнацкім пакоі Кацярыны Салаўёвай у Полацку пачаўся ператрус. Кацярына выпадкова засьпела супрацоўнікаў КДБ. Яна прыйшла, каб забраць свае рэчы, бо дзяўчыну яшчэ раней адлічылі з Полацкага ўнівэрсытэту.

“Цікава, што яны нават не гавораць зь якой нагоды. Што яны кажуць... Нічога. Прыйшлі, пераглядаюць рэчы... Штосьці канфіскуюць”.

Аляксандра Галавача, настаўніка менскай школы № 207, што ў мікрараёне Малінаўка, звольнілі з працы за ягоную палітычную прыналежнасьць. Аляксандар уваходзіць у моладзевае крыло Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Ён апавёў, што яго выклікала да сябе дырэктарка школы Кацярына Саўчук:

“Дырэктарка школы паведаміла наступнае: паколькі я зьяўляюся сябрам Аб’яднанай грамадзянскай партыі, то я ня маю права працаваць у школе, бо мой ідэалягічны накірунак разыходзіцца з ідэалягічным накірункам дзяржавы. Я казаў, што паводле Канстытуцыі я маю права працаваць і ўваходзіць у любую зарэгістраваную партыю. Яна мне на гэта паведаміла, што ёй непатрэбныя праблемы. Запатрабавала, каб я падаў заяву на звальненьне на ўласнае жаданьне”.

Аляксандр Галавач абураецца стаўленьнем да сябе адміністрацыі школы. Ён прыгадаў, што сам 11 гадоў вучыўся ў гэтай школе. У яго добрыя адносіны з вучнямі і настаўнікамі. Пад ягоным кіраўніцтвам вучні занялі першае месца ў конкурсе супраць СНІД у сваім раёне і трэцяе месца ў горадзе. У конкурсе БРСМ настаўнік падрыхтаваў вучня, які перамог у намінацыі “лідэр-дэмакрат”.

Дырэктарка Кацярына Саўчук, якая яшчэ й дэпутатка Палаты прадстаўнікоў, калі Аляксандар сыходзіў на сэсію, казала яму, што ніякай заявы ня трэба. Цяпер яна паведаміла маладому настаўніку, што ў выпадку адмовы падаць заяву аб звальненьні на ўласнае жаданьне яна звольніць яго паводле артыкулу за прагулы.

Тым часам цягам тыдня працягваюцца адлічэньні з вучобы студэнтаў, якія адбывалі ў часе зімовай сэсіі арышты за сваю апазыцыйную дзейнасьць. Так, учора адлічылі непаўналетняга студэнта Хведара Чаранкова з Мазырскага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту. Хведара затрымлівала міліцыя летась 16 лістапада і сёлета 8 студзеня. Сёньня ён разам з бацькам пойдзе ў выканкам на паседжаньне адміністрацыйнай камісіі, якая будзе разглядаць ягоную справу за распаўсюджваньне ўлётак.

Маладачанскага актывіста Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Генадзя Фарыну выклікалі на так званую размову ў КДБ. Выклік ня быў аформлены павесткай, але малады чалавек вымушаны быў пайсьці, бо пачаўся ціск на працы і на сваякоў. Супрацоўнік КДБ, які назваўся Сяргеем Аксючыцам, дапытваўся пра дзейнасьць аргкамітэту БХД ды цікавіўся асобамі П. Севярынца і А.Шэіна. Быў складзены "протокол апытаньня", а Генадзю Фарыно заявілі, што ў далейшым, пры патрэбе, яго будуць выклікаць у КДБ праз яго кіраўніцтва на працы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках