У Бразіліі на ферму ўпаў НЛА
- 25.03.2008, 9:14
На ферму ў цэнтральным бразільскім штаце Гойяс упаў неапазнаны лятаючы аб'ект, паведамілі ў аўторак мясцовыя СМІ са спасылкай на сведчанні відавочцаў.
Сферычны прадмет пярокругам каля метра прызямліўся ў поле, у 150 метрах ад жылога дому, і прыцягнуў увагу мноства цікаўных.
Першым таямнічую сферу заўважыў фермер Себасціан Маркес. Ён паведаміў прыбылым на месца здарэння пажарнікам, што пасля падзення прадмет дэфармаваўся ад удару аб зямлю і ў момант выяўлення быў гарачым, перадае РІА "Новости".
Паводле версіі нацыянальнага Інстытута касмічных даследаванняў Бразіліі (INPE), гаворка можа ісці пра фрагмент так званага касмічнага смецця – адносна буйной дэталі штучнага спадарожніка Зямлі.
Месца падзення неапазнанага аб'екта абследавалі спецыялісты Цэнтра санітарнага кантролю штата Гойяс. Яны рэкамендавалі мясцовым жыхарам не набліжацца да НЛА і не чапаць яго рукамі датуль, пакуль эксперты Нацыянальнай камісіі па атамнай энергіі не абследуюць яго на прадмет наяўнасці радыяцыі.