13 лiстапада 2024, Серада, 1:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія хакеісты яшчэ згуляюць з "Пагоняй" на грудзях (Фота)

28

3 траўня зборная Беларусі па хакеі правядзе першую гульню на чэмпіянаце свету па хакеі, распачатым у Канадзе. На гэтым турніры кожная з камандаў згуляе адзін матч у форме, выкананай у стылі рэтра. Кожная, апрача зборнай Беларусі.

Ідэя правесці адзін матч у рэтра-форме прысвечана 100-гадоваму юбілею Міжнароднай федэрацыі хакею (ІІХФ). Каманда Расеі ў гульні супраць італьянцаў выйшла на лёд у швэдрах зборнай СССР узору 1956 года (тады савецкія хакеісты дэбютавалі на Алімпіядзе і сходу ўзялі "золата"). Канадцы абралі форму 1976 года - у гонар перамогі сваёй зборнай на першым розыгрышы Кубка Канады. А латышы ўпадабалі форму, у якой гулялі на Алімпіядзе 1936 года.

Адзінай з 16 зборных, што прыехала на чэмпіянат свету без рэтра-формы, стала зборная Беларусі. Афіцыйна гэта тлумачыцца тым, што такіх проста не існуе ў прыродзе - свая нацыянальная зборная ў нас з'явілася ўсяго паўтары дзесяткі гадоў таму.

Аднак галоўны рэдактар "Прессбола" Уладзімір Беражкоў у інтэрв'ю "Радыё Свабода" сказаў, што, калі ўсё зборныя знайшлі магчымасць згадаць пра знамянальныя старонкі гісторыі свайго хакею, то пры жаданні гэта магла зрабіць і Беларусь.

- Мы пачыналі ў форме з "Пагоняй", - згадвае Беражкоў. - Гэта быў дзяржаўны герб краіны. Пад "Пагоняй" мы выйгралі тры турніры, у тым ліку патрапілі ў групу "Б". І ўжо ў групе "Б" у 1996 годзе нас апранулі ў новую форму з надпісам Belarus…

У сваім каментары Федэрацыя хакею Беларусі таксама прывяла смешны аргумент: маўляў, у яе не захавалася камплекта формы з "Пагоняй". Можна падумаць, у латышоў засталася форма з 1936 года. Натуральна, усе ўдзельнікі чэмпіянату свету проста нанава выраблялі рэтра-форму.

У перадпачатку чэмпіянату свету «Салідарнасць» знайшла хакейны швэдар зборнай Беларусі ўзору першай паловы дзевяностых.

Вельмі шкада, што мы не ўбачым на канадскіх лёдавых пляцоўках нашых хлопцаў у гэтай форме. Але ёсць упэўненасць, што пройдзе пэўны час, і беларускія хакеісты яшчэ згуляюць з "Пагоняй" на грудзях.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках