26 чэрвеня 2024, Серада, 4:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка адкрые стадыён, пабудаваны на былых габрэйскіх могілках

12

Спартовы комплекс "Нёман" 12 чэрвеня адкрыецца ў Гародні матчам паміж ветэранамі беларускай асацыяцыі футболу і мясцовай камандай "Нёман".

Пабудаваны ў 1964 г. на месцы старых габрэйскіх могілак стадыён быў на рэканструкцыі апошнія 6 гадоў. Рэканструкцыя выклікала канфлікт паміж сусветнай габрэйскай супольнасцю і Нацыянальным алімпійскім камітэтам Беларусі ды гарадзенскімі уладамі, паведамляе «Еўрарадыё».

Канфлікт быў урэгуляваны пабудовай каля стадыёна помніка габрэям, што ляжаць пад стадыёнам.

Чакаецца, што на адкрыцці комплекса, які мае адзінае у краіне лёгкаатлетычнае бегавое пакрыццё Mondo, трыбуны на 10 тыс. месцаў і vip-ложу, будзе прысутнічаць Аляксандр Лукашэнка.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках