Украіна і РФ абмянялі 90 вайскоўцаў кожная
1- 25.06.2024, 21:54
- 5,806

Пры пасярэдніцтве ААЭ.
Украіна і РФ правялі абмен ваеннапалоннымі, кожны бок перадаў 90 чалавек.
Абмен адбыўся пры пасярэдніцтве ААЭ. Вернутых вайскоўцаў на самалётах даставяць ва Украіну і РФ для лячэння і рэабілітацыі.
Папярэдні раз Масква і Кіеў абменьваліся палоннымі 31 траўня. Тады ў Расею вярнуліся 75 палонных, наўзамен Украіне перадалі столькі сама.
У лютым Масква і Кіеў правялі абмен палоннымі паводле формулы «100 на 100».






