25 снежня 2024, Серада, 9:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыянту пагражаюць крымінальнай справай за ўдзел у «выбарах»

4

12 жніўня кіраўніцтва УУС адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Віцебску азнаёміла прэтэндэнта на вылучэнне кандыдатам у дэпутаты па Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акрузе № 19 Андрэя Левінава з рашэннем начальніка УУС Віцебскага аблвыканкама палкоўніка міліцыі Фармагея аб звальненні з органаў унутраных спраў.

Таксама, зачыніўшы ў кабінеце аддзела кадраў, ва участковага інспектара, капітана Левінава, спрабавалі адабраць пасведчанне супрацоўніка міліцыі. Пры тым, што пасведчанне здаецца пры звальненні. А загада на звальненне пакуль няма.

Больш таго, капітану Левінаву пагражаюць узбуджэннем крымінальнага справы. Прычына пагроз відавочная - ва ўчастковым Левінаве бачаць рэальнага суперніка кандыдату ад улады, цяперашняму дэпутату “палаты прадстаўнікоў” Сяргею Сямашка.

Адзначым, што узбуджэнне крымінальнай справы (нават калі суда не будзе) дае акруговай камісіі магчымасць адмовіць капітану Левінаву ў рэгістрацыі кандыдатам.

Нагадаем, капітан міліцыі, участковы Чыгуначнага РУУС г. Віцебска Андрэй Левінаў зарэгістраваў сваю ініцыятыўную групу па зборы подпісаў для вылучэння ў парламент па Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акрузе №19.

Міліцэйскае начальства адразу ж вырашыла прысекчы падобную “самадзейнасць” капітана – пачалася праверка падапечных участковага, якая, аднак, не выявіла парушэнняў. Наступным крокам стала ўзбуджэнне дысцыплінарнай вытворчасці ў сувязі з падпісанымі капітанам Левінавым чатырма справамі аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальных справаў. Але праверкі -- гэта даволі працяглы працэс, таму міліцэйскія начальнікі пачалі прадпрымаць больш актыўныя дзеянні, паведамляе цэнтр “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках