148 чалавек загінулі падчас узгарання самалёта ў аэрапарту Мадрыда (Відэа)
- 20.08.2008, 17:56
Пры аварыі самалёта ў аэрапарту Мадрыда загінулі 148 чалавек, паведамляе агенцтва Рэйтэр. У выніку авіякатастрофы самалёт разламаўся на некалькі частак, у аэрапарту абвешчанае надзвычайнае становішча.
Інцыдэнт адбыўся каля 15.45 па менскім часе. Самалёт MD-82 рэйса JK-5022 кампаніі Spanair сумесна з Lufthansa, які накіроўваўся ў Лас-Пальмас (Канарскія астравы), падчас узлёту сышоў са ўзлётна-пасадкавай паласы і загарэўся. Як можна бачыць у рэпартажах з месца падзей, у небе над аэрапортам паднімаецца вялікі слуп бела-ружовага дыма.
На борце знаходзіліся 175 чалавек: 166 пасажыраў і 9 чальцоў экіпажа, паведамляе РИА «Новости».
Па дадзеных Нацыянальнага радыё Іспаніі, пакуль ніхто не можа даць больш дакладных лічбаў аб пацярпелых. Усе пасажыры - грамадзяне Іспаніі.