26 снежня 2024, Чацвер, 17:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: «Савет Бяспекі і міліцыя напрамую ўцягнутыя ў «выбарчы працэс»

15

Аляксандр Лукашэнка пад час сустрэчы з сілавікамі зрабіў некалькі гучных заяваў на тэму так званых «парламенцкіх выбараў».

Беларускі кіраўнік заявіў, што «гэтыя «выбары» нашыя заходнія партнёры ўжо вызначылі як самы галоўны крытэр – лакмусавую паперку – ва ўзаемаадносінах Беларусі з ЗША і Захадам». «Яшчэ раз падкрэслю сваю прынцыповую пазіцыю: мы гэтыя «выбары» праводзім для сябе, для беларускага народа, для нашай краіны. Яны пройдуць абсалютна сумленна», - заявіў Лукашэнка.

Па ягоных словах, «тыя, хто прысутнічаюць тут, асабліва супрацоўнікі міліцыі, дзяржсакратарыята Савета Бяспекі, міністры напрамую ўцягнутыя ў гэты працэс. Міліцыя павінная забяспечыць агульную грамадскую бяспеку, дзяржсакратарыят - каардынаваць у гэтай частцы дзеянні праваахоўных органаў».

Як заявіў Лукашэнка, «у нас вельмі шмат назіральнікаў, якія даўно працуюць унутры краіны. Мы ўпусцілі ўсіх, нават тых, каму быў закрыты ўезд у Беларусь». «Гэта далёка не ўсе нашыя прыхільнікі, але я сыходжу з такой пазіцыі: хай бачаць, як жыве на самой справе Беларусь і як тут праводзяцца палітычныя мерапрыемствы, няхай параўноўваюць з іншымі краінамі», - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Па словах А.Лукашэнкі, выбары ў любой краіне павінныя праходзіць на падставе законаў дзяржавы. "У нас ёсць законы, прававая база для выбарчага працэса створаная, яна някім не аспрэчваецца, і на падставе гэтых законаў мы правядзем "выбары". У гэтым увесь дэмакратызм", - заявіў ён.

Аляксандр Лукашэнка таксама заявіў аб «адсутнасці з боку ЗША і ЕЗ крокаў насустрач жаданню Беларусі нармалізаваць адносіны з Захадам».

«У адказ на шчырае жаданне Беларусі нармалізаваць адносіны з Захадам, са Злучанымі Штатамі, на нашыя канкрэтныя крокі ні Еўразвяз, ні ЗША з адэкватнымі мерамі спяшацца не збіраюцца», - сказаў Лукашэнка.

«Пазітыўная канкрэтыка ў гэтым напрамку адсутнічае. Гэта актывізуе спробы пэўных сіл дэстабілізаваць становішча ўнутры нашай дзяржавы», - сказаў ён.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках