5 траўня 2024, Нядзеля, 2:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарысты пагражаюць выбухамі ў Пекіне падчас Алімпіяды

Радыкальная групоўка "Ісламская партыя Туркестану" (TIP) апублікавала відэаролік з пагрозамі ў адрас уладаў Кітаю і папярэджаннем кітайскім мусульманам ня ўдзельнічаць у мерапрыемствах падчас Алімпіяды ў Пекіне.

Аб гэтым паведамляе тэлеканал Sky News. На відэа намаляваная эмблема Алімпіяды, што палае ў агні, і выбух на фоне аднаго з алімпійскіх аб'ектаў. "Не сядайце ў адзін аўтобус, цягнік або самалёт з кітайцамі, пазбягайце знаходзіцца ў адным будынку з імі і ў любым месцы, дзе яны ёсць", - звяртаецца на відэа чалавек у цюрбане да мусульманаў.

Сепаратысты з TIP - у якую ўваходзяць этнічныя ўйгуры-мусульмане - вінавацяць камуністычны рэжым Кітаю ў парушэнні правоў ісламскіх жыхароў краіны, уважаючы гэта за дастатковую падставу для пачатку “святой вайны” супраць яго. Чальцы TIP імкнуцца стварыць незалежную дзяржаву на тэрыторыі Сыньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёну, шмат жыхароў якога вызнаюць іслам.

Як перадае агенцтва France Presse, раней TIP узяла на сябе адказнасць за шэраг здзейсненых за апошнія месяцы ў Кітаі тэрактаў. Афіцыйныя ўлады Кітаю, аднак, адмаўляюць дачыненне TIP да выбухаў і тлумачаць іх выпадковымі прычынамі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках