4 траўня 2024, Субота, 11:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка вырашыў стаць «апорай» Кітая ў Еўропе

17

Беларусь будзе моцнай апорай для Кітая ў Еўропе. Аб гэтым 7 жніўня ў Пекіне заявіў Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з старшынёй КНР Ху Цзыньтаа.

"Больш вялікіх сяброў, чым Беларусь, у Еўропе ў вас няма. Мы і далей будзем праводзіць сваю палітыку так, як праводзілі апошнія 10-15 гадоў. Мы будзем вашай моцнай апорай - я аб гэтым сёння публічна заяўляю", - падкрэсліў кіраўнік Беларусі.

"Мы гатовыя для кітайскага народа зрабіць усё, каб вы маглі годна прадставіць свае інтэрасы на еўрапейскім кантыненце. Таксама публічна жадаю прапанаваць вам больш сур'ёзна заняцца гэтым кірункам супрацоўніцтва ажно да стварэнні сумеснай групы для прапрацоўкі адпаведных пытанняў", - сказаў Аляксандар Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі з радасцю ўспрынялі вестку аб тым, што КНР выйграла права прыняць XXIX Алімпійскія гульні. Ён таксама дадаў, што Кітай правёў значную працу для таго, каб правесці Алімпіяду на годным узроўні.

Ху Цзыньтаа падзякаваў Беларусі за падтрымку Кітая падчас падрыхтоўкі да Алімпіяды. У прыватнасці, старшыня КНР асоблівым чынам зазначыў той факт, што кіраўнік Беларусі ў красавіку гэтага году выступіў з заявай у падтрымку кітайскага боку, калі ў міжнароднай супольнасці некаторыя палітычныя сілы спрабавалі блякаваць пекінскую Алімпіяду.

Ху Цзыньтаа выказаў гатовасць абмеркаваць на перамовах пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння, а таксама абмяняцца меркаваннямі па шырокім коле праблемаў.

7 жніўня Аляксандар Лукашэнка таксама наведае Алімпійскую вёску, дзе адбудзецца цырымонія ўзняцця беларускага сцяга.

Кіраўнік дзяржавы ўручыць дзяржаўныя ўзнагароды тром беларускім спартоўкам - супольніцам нацыянальнай каманды па акадэмічным веславанні: Кацярыне Карстен, Юліі Бічык і Наталлі Гелах.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках