28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка паехаў на Алімпіяду ў Кітай

15

Аляксандар Лукашэнка ў сераду ад’ехаў у Кітайскую Народную Рэспубліку, дзе прыме ўдзел ў цэрымоніі адкрыцця Алімпіяды.

Аб гэтым паведаміў агенцтву “Інтэрфакс – Захад” загадчык прэс-службы кіраўніка дзяржавы Павел Лёгкі.

“Кіраўнік дзяржавы будзе прысутнічаць на цэрымоніі адкрыцця летніх Алімпійскіх гульняў у Пекіне, наведае алімпійскія спартовыя аб’екты”, - зазначыў П. Лёгкі.

Мяркуецца, што А. Лукашэнка ў Пекіне сустрэнецца з кіраўніцтвам Кітая, заявіў загадчык прэс-службы.

Як ужо паведамляў прэс-цэнтр Хартыі’97, Алімпійскія гульні адбудуцца з 8 па 24 жніўня. Удзел у гульнях прымуць 183 беларускія спартоўцы. А наогул беларускую дэлегацыю складаюць 300 асобаў.

Да прыезду Лукашэнкі на Алімпіядзе рыхтуееца ўвесь адміністрацыйны штаб беларускай алімпійскай зборнай начале з міністрам спорту й турызму Аляксандрам Грыгаравым.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках