26 снежня 2024, Чацвер, 5:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Афіцыйная прэса адмовілася публікаваць праграму Лябедзькі і Багданкевіча

11

Газета «Рэспубліка», — афіцыйны ворган Рады Міністраў Беларусі — адмовілася апублікаваць праграму кандыдатаў у дэпутаты ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

Сярод тых, каму адмовілі — лідэр партыі Анатоль Лябедзька, ганаровы старшыня АГП, былы кіраўнік Нацбанку Станіслаў Багданкевіч, актывістка партыі Ганна Ягорава.

Прычына адмовы, па меркаванні старшыні АГП Анатоля Лябедзькі, складаецца ў наступным: у прэамбуле да праграмы ўказваецца жорсткая ацэнка палітычнай і эканамічнай сытуацыі ў Беларусі.

«У нас была агульная праграма, пасланне да грамадзянаў, бізнэсу нашай краіны. Адмова для мяне чаканая. Калі я падпісваў гэты зварот, я ўважаў, што ўлады пакажуць свой твар у частцы «адкрытасці» і «справядлівасці» «выбараў». Ніякага дыялёгу, ніякай дыскусіі няма. Парушаюцца тыя глабальныя ўмовы, без якіх нельга прызнаць выбары справядлівымі. Народ ізаляваны ад партыяў і іхніх праграмаў», - сказаў у інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97 Станіслаў Багданкевіч.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках